Знак ОАО "Наднеман" у въезда в Могильно
Река Нёман у Могильно. Мост
Могильно. Остатки замчища
Замчища больше нет, его срыли для строительства дороги и моста через Нёман
І сеў Міхал у страшнай дзічы,
Дзе лес адзін, хмызняк ды поле
Ды ветру посвісты на волі.
Новая зямля
У тым кутку, глухім і дзікім, Стараннем дзядзькавым вялікім І цяжкай працай хлебараоба Набыта розная надоба; Ўсё зацвіло, загаманіла, Бы жыватворчая тут сіла Ад сну прыроду абудзіла. Якуб Колас. «На раздарожжы»У гэтай хаце
«Самыя раннія дзіцячыя гады мае прайшлі ў Сухошчыне, або Ластку. Гэта было глухое месца – поле, навокал лес ды адна толькі сяліба лесніка – хата, гумно, хлеў… Часамі да нас заходзіў хто з сваякоў з Мікалаеўшчыны, адкуль былі родам бацькі, і заставаліся на некалькі дзён. Мне было вельмі цікава паслухаць іх гутаркі. А гэтыя гутаркі былі самага разнастайнага характару. З гэтых гутарак знаёміўся я з невядомым мне жыццём за межамі нашай сялібы. Таксама часта бывалі ў нас і леснікі, аб’ездчыкі і розныя паны з лясніцтва. Многа было гутарак аб лесніковым побыце, аб праявах службовага характару, аб адносінах паноў да лесніка. У гэтых адносінах было многа крыўднага і несправядлівага да лесніка, і ў мяне з самага ранняга дзяцінства закідалася ў душу варожае пачуццё да паноў, а за часам яно яшчэ больш узмацнілася».» Якуб Колас. З аўтабіяграфіi