Sunday, June 26, 2016

Якуб Колас. Чортаў камень. Замер радыяцыйнага фону

Табличка с указателем на "Чертов камень" Якуба Коласа

Помнік прыроды. Чортаў камень. Апісаны у творах Якуба КоласаПомнік прыроды. Чортаў камень. Апісаны у творах Якуба Коласа Чертов камень находится рядом с дорогой Н9780

Якуб Колас
Чортаў камень

Ніхто не памятае таго часу, калі і як папаў сюды гэты камень. Самыя старыя людзі расказваюць, што яшчэ іх дзяды і прадзеды помняць яго. І называўся ён Чортаў камень. Чаму далі яму такую назву, не ведаю. Можа, за яго бязмерную велічыню, а можа, і за тое, што гэты камень многа зла прынёс і прыносіць людзям. Колькі людскіх калёс і восей пабіта і паламана аб камень! Колькі пакалечана рук і ног! А гузоў колькі набілі тут людскія голавы!
Каля каменя ішла дарога. Невядома, чаму людзі выбралі сабе тут дарогу, хто першы праехаў, пралажыў тут след і павёў за сабою другіх?
Многа адказаў ёсць на гэта пытанне, многа легенд зложана людзьмі пра Чортаў камень: розум чалавечы не можа заспакоіцца, пакуль не вытлумачыць сабе цёмнага, невядомага, няяснага. Казалі, што камень прынеслі сюды нейкія старцы і налажылі на яго праклён, асудзіўшы яго на доўгія вякі ляжаць на гэтым месцы.
Людзі добра ведалі, колькі зла і няшчасця было ім ад Чортавага каменя, але ніхто не хацеў першы прыкладаць рук, каб скінуць яго. Праўда, на гэта былі важныя прычыны: камень быў надта вялікі — мала чым меншы за добрую хату; другая прычына — не ўсе сыходзіліся на думцы, што камень трэба непрыменна прыбраць. Адны гаварылі, што чапаць камень — грэх; другія казалі, што на камень наложаны праклён і крануць яго боязна — можа здарыцца якое-небудзь няшчасце. Былі і такія людзі, якія проста стаялі за тое, што камень і павінен быць тут, каб людзі вучыліся быць асцярожнымі і разумнымі, каб умелі самі абладзіць сваю бяду, сваё няшчасце, бо каб не было на свеце зла, дык кожны дурань лёгка трапіў бы ў рай.
Прычына трэцяя — ніхто не давёў добрага спосабу, як узяцца за справу.
А часы ішлі. Паміралі адны людзі, на змену ім з'яўляліся другія, трэція і гэтак далей. Змянялася нават само аблічча зямлі: лясы змяняліся палямі, на палях зноў раслі дрэвы; толькі Чортаў камень ляжаў і ляжаў такі ж вялікі, такі ж маўклівы, дзікі, непрытульны, абросшы густым мохам. Аднак доўгія вякі ўсё ж пакідалі і на ім свой след: камень, хоць і мала, асядаў у зямлю. І, казалі, будзе такі час, калі мінецца закляцце, ён сам знікне з твару зямлі, сыдзе ў яе нетры.
Змяняецца свет, разумнеюць людзі. Цяпер яны многа гавораць пра Чортаў камень, і думкі іх падзяліліся: адны стаяць за тое, каб гэту справу з каменем аддаць на суд часу; другія даводзяць, што лепш адразу пакончыць з ім, парваўшы яго порахам. Чыя тут праўда, няхай мяркуе той, хто пачуе гэту казку.


Фото сделаны 2 июля

"Чертов камень" описанный Якубом Коласом

Чертов камень описанный Якубом Коласом
І "чортаў камень", што вякамі
Над Азярком ляжыць, як хата...

Якуб Колас, Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Чертов камень и деньги

Чертов камень и деньги
Какое-то неизвестное суеверие

Замер радиационного фона на "Чертовом камне"

Замер радиационного фона на 'Чертовом камне'
Измеренная МЭД (мощность эквивалентной дозы) составила 0,29 мкЗв/ч (≈29 микрорентген в час).
Величина радиационного фона "допустимая".

Ступеньки к "Чертовому камню"

Ступеньки к Чертовому камню
Кто-то заботливо сделал ступеньки, чтобы спуститься вниз, в лес, с грунтовой дороги. Но "Чертов камень" значительно дальше ступенек.

Turn to the "Devil's Stone"

Turn to the Devil's Stone
Поворот к "Чертовому камню".
Чтобы попасть к "Чертовому камню" надо не идти прямо, а повернуть налево

Замер радиационного фона на дороге Н9780

Замер радиационного фона на дороге Н9780
Измеренная МЭД (мощность эквивалентной дозы) составила 0,08 мкЗв/ч (≈8 микрорентген в час). Сделал для сравнения с радиационным фоном "Чертова камня"
Еще один Чертов камень (под Ивенцом)

Шлях Якуба Коласа. Карта-схема усадеб-музеев вдоль реки Неман

Шлях Якуба Коласа. Карта-схема усадеб-музеев вдоль реки Неман
На этой туристической схеме не отмечены еще три, находящихся рядом, достопримечательности, относящихся к жизни и деятельности Якуба Коласа:
Ласток,
Чертов камень,
Пристанька

1 comment:

  1. Не хватает точных координат размещения камня, что позволило бы по GPS без хлопот отыскать!!!

    ReplyDelete