Sunday, May 19, 2019

Дуброва. Дзявочая гара

Первая вершина Девичьей горы в Дуброво

Первая вершина Девичьей горы  в Дуброво. 209 метров
GPS показал высоту - 209 метров.

Люди в окрестностях Дуброво впервые поселились в 7 веке до нашей эры, жили на горе, которая здесь носит название Девичья.
На горе Девичьей сохранились древние курганы, в 90-х годах XX века в них проводились археологические раскопки, были найдены серебряные кольца, стеклянные бусинки, перстни, металлические браслеты со змеиными головами на концах.
Чтобы придать наукообразие какой-нибудь псевдонаучной писанине, особенно по краеведению или истории, надо припутать красивое, но не понятное слово.
И так, схоласты, с подачи Эдварда Зайковского, считают, что название Девичья гора происходит от слова "dievas", по-литовски (жмудински) "бог", а, значит, название "Девичья гора" это - "гора Бога".
Корень "дева" образующий слово Девичья в названии, как я выше объяснил, прост и доступен для понимания, потому ненаучен.
А чтобы было совсем "научно", язык из которого взято слово "dievas" называют латынью.
В латыни нет такого слова, на латыни Бог - "Deus".
Вся подобная псевдонаучная писанина и рассчитана на легковерных, бестолковых, кто никогда не станет перепроверять и смотреть в словари.

5.11 tactical MultiCam® Flag Bearer Cap
on the on top of the Maiden's Mountain near Dubrowa

5.11 tactical MultiCam® Flag Bearer Cap on the on top of the Maiden's Mountain near Dubrowa
Height measured by GPS - 303 meters.
Высота измеренная GPS - 303 метров.
5.11 tactical MultiCam® Flag Bearer Cap

"Считается, что название “Девичьей горы” происходит от латинского слова “dievas”, что значит бог, то есть “гора Бога”. Скорее всего, на этой горе когда-то было языческое капище. Раньше на этой горе лежал огромный валун, который назывался “Адамов камень”. Около горы есть три источника, которые, вероятно, использовали в культовых целях."

ДЗЯВОЧАЯ ГАРА, разнавiднасць этнаграфiчна–археалагiчных помнiкаў у выглядзе культавых узгоркаў, гарадзiшчаў i iншага, якiя ўшаноўвалiся з часоў паганства. Узгоркi з назвай накшталт Дз. г. часта сустракаюцца на славянскiх землях: Дз. Г. блiзу Смаленска, у Трыполлi на р. Дняпро, Сахноўцы на р. Рось, на р. Лыбедзь (Украiна), Дзевiн у Празе, Хебе, Мiмоне, на р. Дыя (Чэхiя), на р. Дунай (Славакiя), у Балгарыi ды iнш. Паводле меркавання расiйскага даследнiка паганства i археолага Б. Рыбакова, Дз. г. маглi быць звязаны з культам "жаночага божышча, багiняй–дзевай, што панесла ва ўлоннi сваiм", якая з’яўлялася папярэднiцай хрысцiянскай Божай Мацi Дзевы Марыi. Часта з такiмi ўзгоркамi звязвалi вельмi старажытныя рытуальныя традыцыi i паданнi, якiя генетычна паходзiлi ад культу багiнi кахання. У часе археалагiчных даследаванняў некаторых помнiкаў высветлена, што, напрыклад, у цэнтры Дз. г. у Трыполлi знаходзiўся ахвярнiк — печ пачатку нашай эры з 9 паўсферычнымi секцыямi–паглыбленнямi. На думку Б. Рыбакова, лiчба дзевяць у спалучэннi з жаночай назвай свяшчэннай гары можа быць звязана з 9 месяцамi цяжарнасцi. На Дз. г. у Сахноўцы знойдзена скiфская залатая пласцiна з выявай свята ў гонар нейкай жаночай багiнi. Ахвярнiк пач. Х ст. (час рэстаўрацыi паганства пасля разгрому Вялiкамараўскай дзяржавы) з 9 ямамi выяўлены на гарадзiшчы Паганскае ў Маравii. Блiзу яго знаходзяцца 2 гары з назвай "Дзевiн" i р. Дыя ("багiня"). Дз. г. ушаноўвалiся да ХХ ст., пра што сведчыць, напрыклад, традыцыя ўстаноўкi драўляных крыжоў на Дз. г. у Сахноўцы.

Раскопки черных копателей на Девичьей горе в Дуброво

Раскопки черных копателей на Девичьей горе в Дуброво
У Беларусi вядома некалькi помнiкаў з назвай Д. г. У першай палове XIX ст. З. Даленга–Хадакоўскi згадваў аднайменнае гарадзiшча ў ваколiцах в. Любанiчы (цяпер Кiраўскi р–н). Гарадзiшча Дзявочая гара зафiксавана блiзу в. Фралова (Гарадоцкiр–н). На ўскраiне Лагойска знаходзiцца гарадзiшча з семантычна блiзкай назвай — "Паненская гара", дзе выяўлена керамiка ранняга жалезнага веку. Вядома паданне пра дзяўчыну, якая загiнулатам, выкарыстанае потым В. Дунiным–Марцiнкевiчам у вершаванай аповесцi "Вечарнiцы" (1855 г.).
Гарадзiшча Дз. г. размешчана ў г. Мсцiславе, на правым беразе р. Вiхры. Пра гару захавалася паданне, што яна нiбыта была насыпана дзяўчатамi. Як i назва помнiка, яно сведчыць пра пэў- ную сувязь з культам паганскага жаночага божышча, багiнi–дзевы. У 1960 г. Л. В. Аляксееў зрабiў археалагiчныя раскопкi помнiка (у паўднёвай частцы пляцоўкi i на вале). У мацерыку выяўлена прастакутная яма (без знаходак) i другая — неглыбокая i бясформенная (каля нутранога падножжа вала), у якой знойдзена некалькi лобных цi цемянных касцей маленькага дзiцяцi. Верагодна, гэта былi рэшткi ахвярапрынашэння (дзiцячыя чарапы выяўлены таксама каля Бабiнай гары пад Трахтэмiравам на Украiне, аднак гэтая гара, як мяркуюць, прысвячалася не багiнi–дзеве, а багiнi ўраджаю i лёсу). Пра паганскi звычай прынясення ў ахвяру дзяцей згадваў у XII ст. i Кiрыла Тураўскi. На мацерыку залягае керамiка перыяду ранняй бронзы, але асноўная частка знаходак належыць ранняму жалезнаму веку (днепра–дзвiнскаяi зарубiнецкая культуры). Трапляюцца асобныя знаходкi перыяду Кiеўскай Русi i сярэдзiны XVII ст.

Спуск и подъем с Девичьей горы через бурелом

Спуск и подъем с Девичьей горы через бурелом
Дз. г. ёсць i на мяжы Валожынскага i Маладзечанскага р–наў, побач з в. Дуброва. Яшчэ ў 1881 г. апублiкавана паданне, паводле якога на гары закапана жывая дзяўчына i разам з ёй пахаваныя два хлопцы, якiя загiнулi ў часе спаборнiцтва за права стаць яе мужам. Там жа ляжаў вялiзны камень, на якiм нiбыта сядзела дзяўчына, калi юнакi дужалiся. У 1987—1990, 1992 гг. археалагiчнае вывучэнне гары праводзiў Э. Зайкоўскi. Культурны пласт адсутнiчае, але на самай гары маецца каля двух дзесяткаў курганоў, 9 з якiх былi раскапаныя. Два большыя курганы складзены з камянёў, перасыпаных зямлёй, астатнiя насыпаны з зямлi i ўнiзе абкладзеныя вянком з камянёў. Пахаваннi размешчаны ў асноўным у падкурганных ямах, арыентаваных галавой на захад (з некаторымi адхiленнямi). Знаходкi (упрыгожаннi i керамiка) датуюцца другой паловай XI — пачаткам XII ст., частка рэчаў (бранзалет з зааморфнымi канцамi) мае балцкае паходжанне. Калi лiчыць Дз. г. сiмвалам культу багiнi кахання i ўрадлiвасцi, а большасць курганоў — рытуальнымi пахаваннямi жрыц, то можна згадаць апiсанне старажытнарымскiм аўтарам Тацытам святога гаю багiнi плоднасцi ў аднаго з плямёнаў лугiяў (захад Польшчы). Тацыт прыводзiў звесткi, што той асяродак культу (святы гай) абслугоўваў жрэц у жаночым адзеннi, жанчыны былi жрыцамi. Штосьцi падобнае, вiдаць, магло быць i на Дз. г. (у большых курганах пахаваны мужчыны, астатнiя пахаваннi — жаночыя). Да нядаўняга часу на гары святкавалi Купалле, што можа быць звязана з традыцыяй выкарыстання Дз. г. у паганскiя часы.
Магло быць i так, што некаторыя са згаданых узгоркаў першапачаткова мелi назвы, якiя паходзяць ад балцкага dievas "бог", dieviškas "боскi" (гл. Дзiевас), а пазней адбылася iх паўторная этымалагiзацыя да блiзкага па гучаннi слова "Дзявочая".
Лiт.: Алексеев Л. В. Городище Девичья гора в Мстиславле // Краткие сообщения Ин–таархеологии АН СССР. 1963. Вып. 94; Зайкоўскi Э. М. Раскопкi на Дзявочай гары // Гiстарычна–археалагiчны зборнiк. № 4. Мн., 1994. С.71—87; Зайкоўскi Э. Таямнiцы Дзявочай гары // Kryǔja. 1994. № 1. С.91—101;Рыбаков Б. А. Язычество древней Руси. М., 1987. С.140—145; Рыбаков Б. А. Язычество древних славян. М., 1981. С.285—317. Э. Зайкоўскi

Еще одна легенда "О Девичьей горе" была записана в 1881 году и напечатана в географическом словаре Королевства Польского:
Когда-то здесь жила красавица, и в нее влюбились два парня. Она не знала, кого из них выбрать, и сказала: "Я сяду высоко на горе, а вы возьмите огромные валуны и катите. Тот, кто закатит валун в гору быстрее, за того я замуж и выйду". Парни прикатили эти валуны одновременно. Но упали и умерли от разрыва сердца. Люди похоронили их на горе, а на девушку разозлились и, выкопав яму, закопали ее живьем.

2 comments:

  1. Ну як раз Дубрава не так даўно, яшчэ у 16 ст. былі і балцкай вёскай. Гадоў 10 таму на поўдзень ад гарадзішча там жыў дзед з прозвішчам Дзевас (здаецца так яго прозвішча, трэба запісы глядзець, і ён ведаў што прозвішча літоўскае. Балты жылі і ў Вайтэлях, такая назва ёсць і ў Літве. А так проста вазьмі компас і мерай накірункі на гарадзішча. У іншых месцах яшчэ будуць накірункі на Янава, на Святое возера, як у Мсціславе і у суседняй вёсцы. У нашым рэгіёне нават курганы "рускага часу" маюць перамычкі усход-захад. Такая простая этнаастраномія. я трошкі пісаў, гл. дысер, https://independent.academia.edu/ZmitroKanaplianikau

    ReplyDelete
    Replies
    1. Дзед па імі "Бог" (Dievas), значыць, жыў...

      Delete