Sunday, May 17, 2009

Паданне з віцебска-смаленскага памежжа

Предание с витебско-смоленского пограничья
"Кароль памёр і не пакінуў нашчадкаў. Яго набліжаныя пусцілі каралеўскага каня з прымацаванай да яго каралеўскай зброяй, каб ён абраў будучага караля. Два месяцы конь ішоў па краіне, пакуль не падышоў і не пакланіўся ў адной вёсцы старому. Гэты стары зрабіўся каралём Вітаўтам, і доўгі час краіна пры ім квітнела. Калі ён адчуў надыход смерці - загадаў музыкам граць на пахаванні. І калі пасля ягонай смерці краіне будзе пагражаць небяспека - загадаў зноў так зайграць і ён прыйдзе на дапамогу. Каб праверыць словы Вітаўта, пасля яго смерці людзі зайгралі, але не так, і Вітаўт, з'явіўшыся з таго свету раззлаваўся і пракляў людзей. З таго часу ў краіне пачаліся бунты..."

No comments:

Post a Comment