Sunday, May 15, 2011

Паварот на Жамойдзь

Поворот на Жомойдзь

Трактар-манумент

Tractor-monument
Трактор-монумент.
Находится у деревни Кухтичи, где школа механизаторов, у трассы Р13

Галынка, сядзіба Вяндорфаў

Поездка была 15 мая 2011

Голынка. Место, где ждали невернувшихся с русско-японской 1905, и Первой мировой войн

Месца, дзе чакалi не вярнуўшхся з вайны сваiх блiзкiх з руска-японской вайны, з першай сусветнай

Месца, дзе чакалi не вярнуўшхся з вайны сваiх блiзкiх з руска-японской вайны, з першай сусветнай


Голынка. Кладбище и церковь святых Петра и Павла

Голынка. Кладбище и церковь святых Петра и Павла

Голынка. Церковь святых Петра и Павла

Церковь святых Петра и Павла

Охранная табличка церкви

Рэспублiка Беларусь
Гiсторыка-культурная
каштоўнасць
Царква
святых апосталаў
Пятра i Павла
1788 г.
Прычыненне шкоды
караецца
па закону
Рэспублiка Беларусь
Гiсторыка-культурная
каштоўнасць
Царква
святых апосталаў
Пятра i Павла
1788 г.
Прычыненне шкоды
караецца
па закону

Голынка. Кладбище

Кладбище в Голынке
На кладбище были высокохудожественные памятники, с настоящими картинами
Кладбище в Голынке

Голынка. Печь-буржуйка на кладбище

Голынка. Печь-буржуйка на кладбище

Голынка, усадьба Вендорфов. Католическая часовня

Голынка, усадьба Вендорфов. Католическая часовня
Построена в 1809 году.

Охранная табличка часовни

Рэспублiка Беларусь. Гiсторыка-культурная каштоўнасць. Фрагменты сядзiбна-паркавага комплексу. Другая палова XVIII ст. Прычыненне шкоды караецца па закону Рэспублiка Беларусь. Гiсторыка-культурная каштоўнасць. Фрагменты сядзiбна-паркавага комплексу. Другая палова XVIII ст. Прычыненне шкоды караецца па закону."

Внутри часовни

Голынка, усадьба Вендорфов. Католическая часовня. Внутри часовни

Голынка. Амбар-голубятня Вендорфов

Голынка. Амбар-голубятня Вендорфов
Построена в 1811 году.

Голынка. Фундамент усадьбы Вендорфов

Голынка. Фундамент усадьбы Вендорфов
Усадьба построена в XIX веке, разрушена в 1939 после "освободительного похода" Советской Россией.

Голынка. Фрагменты погреба усадьбы Вендорфов

Голынка. Фрагменты погреба усадьбы Вендорфов

Голынка. Братская могила с Великой отечественной войны

Голынка. Братская могила с  Великой отечественной войны
Находится у дороги Н8482

Saturday, May 14, 2011

Рагнарадзi, Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч
Словы паўночных паданняў
Годы амаль што згладзiлi;
Словы прароцтва змрочнага,
Як ф'ёрдау начных берагi:
"Настане апошнi дзень -
Бiтва пры Рагнарадзi,
Ў якой загiнуць героi,
Ў якой загiнуць багi.
Будуць бiцца да смерцi,
Рыкам поўнячы горла,
Ў полi жалезным лягуць
Апошняй данiнай мячам.
Не будзе нi пекла, нi рая,
Загiнуць душы памёрлых,
А час зжуе iх даспехi,
А потым скончыцца сам
Годы мае,
Як строфы,
Строяцца ў моцным парадзе.
Лёс чакае няўхільны,
Просты, як хлеб і свінец.
Чакаю майго Рагнарадзі,
Чакаю майго Рагнарадзі,
Чакаю майго Рагнарадзі,
I мне не страшны канец.
Быў змагаром суровым,
Ворагам быў сталёвым,
Рыцарам чалавечнасцi
Над прорвай страшных баёў.
Я не ўцякаў нiколi
Ў вечнай бiтве за волю,
Браў тое, што мне належала,
I тое, што не маё.
Меў я толькi радзiму:
Пушчы, палеткi, вежы,
Ясную песню жаўранка
Ў моры надрэчных траў.
Песня мне не належала,
Голас мне не належаў,
Слова мне не належала, -
I ўсё я ў змаганні ўзяў.
Бронзай гучала зброя,
Срэбрам звiнела слова.
Зброяй i песняй такою
Здолеў я ўсё узяць,
I толькi не ўзяў адзiнага,
Маёй адзiнай любовi,
Смерцю ўзятай любовi.
Не мог у руках затрымаць.
Вазьмi сабе ружы тугi маёй,
Пакiнь мне крывавыя макi,
Тыя, што на магiлах
Забiтых байцоў гараць.
Бывай, мой далёкi бераг.
Шчасце апошняе, дзякуй!
Няма забыцця на свеце,
I не ў ложку мне памiраць.
Я не плямiў нiколi
Рукi бязвiннай крывёю,
Не плямiў маною песню
I словам здраднiцкiм - рот.
Я воiнам быў нястомным
З жорсткасцю i хлуснёю,
I без забрала, да смерцi
Бiўся за просты народ.
Я ведаю: я загiну,
Загiну i не ўваскрэсну,
I ўсё ж за народы змагацца
Пакiну кагорты свае,
I будуць магутнымі словы,
I пераможнымі - песні,
Нават тады, калі прахам
Стануць косцi мае.
Такiя байцы не ўцякуць,
Такія сябры не здрадзяць,
Добрыя, як паветра,
Надзейныя, як свiнец.
А потым настане бітва,
Бітва пры Рагнарадзі,
I чалавецтву старому
Прыйдзе паўсюль канец.
Гэта будзе, напэўна,
Ранiцай яснага мая,
Тады з не крывёю паэты
Параўноўваць будуць зару.
Зброя не будзе патрэбнай -
I людзі яе зламаюць,
Героi не будуць патрэбны -
I ў бітве апошняй памруць.
I лёсам нашчадкаў будуць
Толькі кахання раны,
I толькі аднойчы мужчына
Пралье жыватворную кроў,
I шчасце будзе нясцерпным,
Бы ад сліцця з каханай,
Толькі не два імгненні,
А тысячы тысяч вякоў.
Пралескі спакойна будуць
Квітнець на светлым прадвесні,
А дзеці - гуляць жалудамі
Пасаджаных намі дубоў,
I людзям не будуць патрэбны
Мае iржавыя песнi,
I людзям не будуць патрэбны
Мой боль і мая любоў...
Думы мае загiнуць,
Думы гневу i радасцi,
Народжаныя ў пакутах
Тысяч бяссонных начэй.
Прыйдзi, маё Рагнарадзi,
Прыйдзi, маё Рагнарадзi,
Няхай забыццё, Рагнарадзi.
Прыходзь.
Наступай.
Хутчэй...