Monday, November 7, 2011
Самуэлева. Былое валадарства Чапскага
Saturday, November 5, 2011
Радиация, первая попытка измерения в Минске
Thursday, November 3, 2011
Як гораду адстаўнікоў і чыноўнікаў стаць беларускай сталіцай?
Віктар Лістападаў
Горад, пабудаваны на касцях. Горад, дзе фальсіфікацыя выдаецца за помнікі культуры. Горад, што руйнавалі свае і чужыя. Горад сялян і чыноўнікаў. Усё гэта – Мінск, які няўмольна сцірае час. Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі - пра тое, чаму застаецца пустой гламурная абалонка, якую ўлады спрабуюць нацягнуць на беларускую сталіцу, і як вярнуць у горад жыццё.
На здымках 70-х — 80-х гадоў мінулага стагоддзя цяперашняе пакаленне ўжо не пазнае родны горад. Але праблема вынішчэння тутэйшай традыцыі глыбей, чым сьці савецкая гісторыя. Яшчэ ў ХІХ стагоддзі Уладзіслаў Сыракомля здзіўляўся, наколькі бракуе ў Мінску гістарычных месцаў, нібы та наўмысна сціраюцца сляды мінулага.
Хто разбурыў Мінск?
З дзяцінства кожны беларус чуў, што Мінск мае так мала помнікаў таму, што яго зруйнавалі падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты.Сапраўды, кажа Сяргей Харэўскі, паводле плана фашыстаў, гістарычны цэнтр горада павінен быў быць цалкам разбураны. Замест яго планавалася адбудаваць 20 рэгулярных кварталаў, дзе знайшлі б сваё месца турма, жандармерыя, пляцоўка для растрэлаў .
— Гэты горадабудаўнічы жах не ўвасаобіўся цалкам, але вайна стала выдатной нагодай для савецкіх улад расчысціц ь тэрыторыю, каб сцерці гістарычны Мінск, — кажа Харэўскі. — Некаторыя планы савецкіх горадабудаўнікоў нагадваюць планы нацыстаў.
Мастацтвазнаўца падкрэслівае, што цэласнасць горадабудаўнічай планіроўкі XVI-XVIII стагоддзяў захоўвалася па вайне. Падчас акупацыі Мінск быў спалены на 70-80%. Але пагарэлі драўляныя пабудовы. Пры гэтым Верхні горад ацалеў. І вельмі многае было парушана ўжо пасля вайны. Напрыклад, самы стары і вялікі касцёл на Інтэрнацыянальнай — Касцёл Святога Тамаша Аквінскага і дамініканскі кляштар — знішчылі ў 1952 годзе. Цікава, што ў 1945-м БССР атрымала кантрыбуцыю ад Германіі за пашкоджаны помнік культавага дойлідства агульнасаюзнага значэння.
Некалькі цэркваў было знесена ў раёне плошчы Мяснікова. На месцы сённяшняй гасцініцы «Юбілейная» была мячэць. Дзеля чаго яе знеслі ў 1967 годзе незразумела. Харэўскі кажа, што спіс можна доўжыць і доўжыць…
Горад на касцях
Ахвяры сталінскіх рэпрэсій раскіданыя па ўсім горадзе. Яны пахаваныя не толькі ў Курапатах, падкрэслі ў Сяргей Харэўскі падчас першай публічнай лекцыі цыкла “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету”), арганізаванага Лятучым універсітетам.Палац спорту стаіць на старажытных могілках, Палац мастацтваў, што на Залатой Горцы, размясціўся на былых каталіцкіх могілках. На яўрэйскіх могілках раскінуліся прывакзальныя карпусы БДУ. Тралейбуснае дэпо па вуліцы Чырвонай — гэта месца былых могілак вайсковага шпіталя. Былыя вясковыя могілкі займае Мінская абсерваторыя побач з аўтавакзалам «Маскоўскі» .
Мінск у часы Сталіна стаў не толькі месцам пакут для гараджан, але і брацкай магілай для многіх еўрапейцаў. У Камароўскі лес, Чорны лес прывозілі і забівалі людзей з Польшчы, Літвы, Латвіі. Пра гэта сведчаць матэрыялы раскопак.
Маштабы Халакосту ў Мінску немагчыма ўсвядоміць, як і логіку фашыстаў, якія прывозілі ў горад габрэяў з усёй Еўропы, каб тут растрэльваць.
Людзі пахаваныя ў парку каля завода Вавілава і ў Чорным Яры ў Лошыцы, каля былога фальварка Цівалі (раён кінатэатра «Аўрора» на вуліцы Прытыцкага).
У Цівалі пахаваныя рабочыя чыгункі. У 1938 годзе па загадзе сталінскага наркама шляхоў зносінаў Лазара Кагановіча «за сабатаж» — адмову адпраўляць эшалоны рэпрэсаваных у Сібір і Запаляр’е — былі расстраляны каля 300 беларускіх чыгуначнікаў з розных гарадоў. Харэўскі падкрэслівае, што растралялі як тых, хто прымаў удзел у страйку, так і тых, хто не меў да яго ніякага дачынення. Целы закапалі ў жывёламогільніку ў Цівалі. Па санітарных нормах, такія могільнікі нельга раскопваць на працягу 50 гадоў. Але ў 1960 - я гады ў сувязі з пашырэннем сталіцы ў раёне Цівалі пачалося будаўніцтва і могільнік планавалася знішчыць.
Месцаў пахавання , пра якія не здагадваюцца мінчукі, вельмі шмат.
— Заўважу катэгарычна, што без разумення трагічнай гісторыі Мінска, маштабаў злачынстваў ХХ стагодзя, без нашага пакаяння перад ахвярамі нечуваных па маштабу рэпрэсій эпохі сталіншчыны, зразумець, хто мы, нельга, - адзначае Харэўскі. - Без гэтага мы так ніколі не збудуем новы Мінск. Гламурная абалонка, якую нацягваюць на наш горад, усё роўна застанецца пустой. Без памяці пра тое, што адбывалася на нашай зямлі, мы не зразумеем свайго шляху.
Мінск – горад вяскоўцаў?
Карэнных жыхароў Мінску засталося мала. Часта можна пачуць, што Мінск - горад вяскоўцаў. Калі б гэта было сапраўды так, дык у беларускай сталіцы панавала б беларуская мова, сялянскія традыцыі і кухня, лічыць Харэўскі.— Тады пад нашымі вокнамі раслі б пярэстыя вяргіні і астры, як на вёсцы. Так, як гэта і адбылося ў Тбілісі, Празе, Вільні, дзе вяскоўцы апанавалі гарадскую прастору. Мінск жа горад, вобраз якога сфармавала начальства. Напрыклад, у канцы 19 30-х гадоў пасля масавых рэпрэсій ў рэспубліцы не засталося ніводнага архітэктара, які атрымаў адуацыю да рэвалюцыі. Замест тых, каго рэпрэсавалі і масава знішчалі, прызджала начальства з Масквы. Мінск стаў горадам, куды імкнуліся і дзе марылі застацца розныя адстаўнікі — ваенны я і партыйныя.
Каля 1970-х сітуацыя стала відавочнай нават для чынавенства, бо значную частку гараджан складалі не тутэйшыя людзі. Справа не ў тым, якой нацыянальнасці яны былі. Проста яны ніяк не былі зацікаўленыя ў захаванні Мінска. Яны фарміравалі ідэалогію. У 1989 год зе 40% насельніцтва Мінска былі занятыя ў невытворчай сферы. Гэта нармальна, калі б агромістая частка гэтых людзей не был а чыноўнікамі самага рознага калібру. У Мінску сёння столькі ж раёнаў, як і ў Кіеве, але там 1,5 мільёна больш жыхароў. Армія чыноўнікаў у Мінску расла і расце.
Над тым, каб знішчыць хоць што-небудзь несавецкае, працавалі сотні галоў. Калі ў выдавецтве БелСЭ рыхтаваліся кнігі па архітэктуры, знаходзіліся такія цэнзары, якія лічылі неабходным друкаваць здымкі помнікаў дасавецкай архітэктуры абавязкова ў чорна-белым варыянце.
— Галоўны архітэктар Мінска Юрый Грыгор’еў (карэнны масквіч, дарэчы) абураўся, што ў Мінску не магло быць чырвонай дахоўкі, — расказвае мастацтвазнаўца. — Архітэктар Уладзiмiр Вараксiн, які атрымаў адукацыю ў ленiнградскай Акадэмii мастацтваў, казаў, што ў Мінску няма вартых увагі помнікаў. Гэта не Ленінград, любіў паўтараць ён.
Мінск робяць такім, які ён ёсць, не вяскоўцы, а чыноўнікі. І гэта тлумачыць, чаму ў горадзе, напрыклад, дасюль цэнтральныя вуліцы носяць імёны Маркса, Энгельса і гэтак далей. Калі б вуліцам вярнулі іх гістарычныя назвы, лічыць Харэўскі, гэта азначала б, што начальства пражыла сваё жыццё марна. А хто захоча, каб ягоная біяграфія апынуліся нічога не вартай?
Як нас падманваюць?
Мінчукоў і гасцей горада часта падманваюць. Напрыклад, пабудавалі ў Мінску гатэль "Еўропа" – не ў тым месцы, дзе ён гістарычна знаходзіўся, не ў тым выглядзе, не з тых матэрыялаў і не ў тым маштабе. Нас падманваюць, кажа Харэўскі, калі выдаюць за помнік новабудоўлі.— Гэта дыверсіфікацыя гісторыі і падмена паняццяў, — кажа ён. — Яшчэ адзін прыклад — Лінія Сталіна, якая будавалася ў 1932 годзе супраць Польшчы. Дзе была мяжа СССР у 1941 годзе? Нам выдаюць за праўду тое, што не з’яўляецца ёю.
Што рабіць, каб вярнуць Мінск?
Па-першае, лічыць Харэўскі, трэба ўшанаваць месцы масавых пахаванняў. — Гэта неадкладна і неаспрэчна. Каб людзі ведалі, дзе ляжаць памерлыя. Там не будуць выгульваць сабак. Веданне, спадзяюся, будзе фармаваць асяроддзе і дысцыплінаваць жывых. Памяць пра гэта прымусіць глядзець іншымі вачыма на гісторыю. Нельга ставіць казіно на месцы, дзе пахаваны тысячы людзей, як у выпадку тэрыторыі каля стадыёна “Дынама”.Важна захаваць ландшафт. Вось прыклад – аграмадны белы дом на Нямізе, які падзяляе гістарычны центр — Ракаўскую і Нямігу. Калі б яго не было, у гістарычным раёне склалася зусім іншае асяроддзе. У Мінску дасюль ёсць цэрквы, якія рэальна аднавіць па здымках, па чарцяжах.
Мураваны недабудаваны храм, які знаходзіцца на тэрыторыі Замчышча, не мае аналагаў у свеце. Сцены вышынёй да трох метраў, але купал на храм так і не паставілі. Вядома, што саркафагі, якія знаходзяцца ў храме, адносяцца да дахрысціянскай традыцыі. Плануецца ўладамі горада аднавіць недабудаваную царкву XII стагоддзя.
Харэўскі лічыць, што лепей не чапаць духаў, не будзіць іх.
— Раскапаць храм, дзе былі магілы, саркафагі. Дзеля чаго? Помнікі не існуюць самі па сабе. Помнік даецца толькі нашай свядомасцю. Нам патрэбна гуманізацыя асяроддзя. У цэнтры Мінска зараз няма дзе прайсціся, не тое, што пачытаць газету на лаўцы. Не тая атмасфера. Адно што сядзі і дыхай выхлапнымі газамі, — кажа Харэўскі.
Оригинал статьи: http://www.zautra.by/art.php?sn_nid=9552&sn_cat=4
Частичный перевод на русский:
Город, построенный на костях. Город, где фальсификация выдается за памятники культуры. Город, который разрушали свои и чужие. Город крестьян и чиновников. Все это - Минск, который неумолимо стирает время.
Искусствовед Сергей Хоревский - делится с "Завтра твоей страны" мыслями о том, почему остается пустой гламурная оболочка, которую власти пытаются натянуть на белорусский столицу, и как вернуть в город жизнь.
На снимках 70-х - 80-х годов прошлого века нынешнее поколение уже не узнает родной город. Но проблема уничтожения традиции глубже, чем советская история. Еще в XIX веке Владислав Сырокомля удивлялся, насколько мало в Минске исторических мест, будто умышленно стираются следы прошлого.
Кто разрушил Минск?
С детства каждый белорус слышал, что в Минске мало памятников потому, что его разрушили во время Великой Отечественной войны фашисты.Действительно, говорит Сергей Хоревский, по плану фашистов, исторический центр города должен был быть полностью разрушен. Вместо него планировалось отстроить 20 кварталов, где нашли бы свое место тюрьма, жандармерия, площадка для расстрелов.
- Этот градостроительный ужас не был воплощен, но война стала отличным поводом для советских властей расчистить территорию, чтобы стереть исторический Минск, - говорит Хоревский. - Поэтому некаторыя планы советских градостроителей так напоминают планы нацистов.
Искусствовед подчеркивает, что целостность градостроительной планировки XVI-XVIII веков сохранялась и после войны. Во время оккупации Минск был сожжен на 70-80%. Но сгорели деревянные постройки. При этом Верхний город уцелел. И очень многое было нарушено уже после войны. Например, самый старый и большой костел на Интернациональной - Костел Св. Фомы Аквинского и доминиканский монастырь - уничтожили в 1952 году. Примечательно, что незадолго до этого в 1945-м БССР получила контрибуцию от Германии за поврежденный памятник культового зодчества общесоюзного значения.
Несколько церквей было снесено в районе площади Мясникова. На месте сегодняшней гостиницы «Юбилейная» была мечеть. Зачем ее снесли в 1967 году, до сих пор неясно. Хоревский говорит, что список можно продолжать до бесконечности...
Город на костях
Жертвы сталинских репрессий разбросаны по всему городу. Они похоронены не только в Куропатах, утверждает Сергей Хоревский.Дворец спорта стоит на древних кладбищах, Дворец искусств, что на Золотой Горке, расположился на бывшем католическом кладбище. На еврейском кладбище раскинулись привокзальные корпуса БГУ. Троллейбусное депо по улице Красной - это место бывшего кладбища военного госпиталя. Бывшие деревенские кладбища занимает Минская обсерватория рядом с автовокзалом «Московский».
Минск во времена Сталина стал не только местом страданий для горожан, но и братской могилой для многих европейцев. В Комаровский лес, Черный лес привозили и убивали людей из Польши, Литвы, Латвии. Об этом свидетельствуют материалы раскопок.
Масштабы Холокоста в Минске невозможно осознать, как и логику фашистов, которые привозили в город евреев со всей Европы, чтобы здесь расстреливать.
Люди похоронены в парке у завода Вавилова и в Черном Яру в Лошице, около бывшего фольварка Тивали (район кинотеатра «Аврора» на улице Притыцкого).
В Тивалях похоронены рабочие железной дороги. В 1938 году по приказу сталинского наркома путей сообщения Лазаря Кагановича «за сабботаж» - отказ отправлять эшелоны репрессированных в Сибирь и Заполярье - были расстреляны около 300 белорусских железнодорожников из разных городов. Хоревский подчеркивает, что расстреляли как тех, кто принимал участие в забастовке, так и тех, кто не имел к этому никакого отношения. Тела закопали в Тивалях на месте могильника для животных. По санитарным нормам, такие могильники нельзя раскапывать в течение 50 лет. Но уже в 1960-е годы в связи с расширением столицы в районе Тивалей началось строительство и могильник был уничтожен. А нынче там стоит Ледовый дворец.
В городе множество и других захоронений, о которых минчане даже и не догадываются.
- Замечу категорически, что без понимания трагической истории Минска, масштабов преступлений ХХ века, без нашего покаяния перед жертвами неслыханных по масштабу репрессий эпохи сталинизма, понять, кто мы, нельзя, - отмечает Хоревский. - Без этого мы так никогда и не построим новый Минск. Гламурная оболочка, которую натягивают на наш город, все равно останется пустой. Без памяти о том, что происходило на нашей земле, мы не поймем своего пути.
Минск - город сельчан?
Коренных жителей Минска осталось мало. Часто можно услышать, что Минск - город сельчан. Если бы это было действительно так, то в белорусской столице царил бы белорусский язык, крестьянские традиции и кухня, считает Хоревский.- Тогда под нашими окнами росли бы пестрые георгины и астры, как на селе. Так, как это и произошло в Тбилиси, Праге, Вильнюсе, где сельчане заполонили городское пространство. Минск же город, образ которого сформировало начальство. Например, в конце 1930-х годов после массовых репрессий в Беларуси не осталось ни одного архитектора, который получил бы образование до революции. Вместо тех, кого репрессировали и массово уничтожали, приезжало начальство из Москвы. Минск стал городом, куда стремились и где мечтали остаться различные отставники - военные и партийные.
В районе 1970-х ситуация стала доходить до абсурда, так как значительную часть горожан составляли не местные люди. Дело не в том, какой национальности они были. Просто они никак не были заинтересованы в сохранении исторического облика Минска. Но при этом они формировали идеологию.
В 1989 году 40% населения Минска были заняты в непроизводственной сфере. Это было бы нормально, если бы преобладающая часть этих людей не была чиновниками самого разного калибра. В Минске сегодня столько же районов, как и в Киеве, но там на 1,5 миллиона больше жителей. Армия чиновников в Минске росла и растет.
А в советские времена над тем, чтобы уничтожить хоть что-нибудь несоветское, работали сотни голов. Когда в издательстве БелСЭ готовились книги по архитектуре, находились такие цензоры, которые считали необходимым печатать снимки памятников досоветской архитектуры обязательно в черно-белом варианте.
- Главный архитектор Минска Юрий Григорьев (коренной москвич, кстати) возмущался, что в Минске не могло быть красной черепицы, - рассказывает искусствовед. - Архитектор Владимир Вораксин, получивший образование в Ленинградской академии художеств, говорил, что в Минске нет достойных внимания памятников. Это не Ленинград, любил повторять он.
Так что Минск сделали таким, каков он есть, не сельчане, а чиновники. И это объясняет, почему в городе, например, до сих пор центральные улицы носят имена Маркса, Энгельса и так далее. Если бы улицам вернули их исторические названия, считает Хоревский, это означало бы, что начальство прожило свою жизнь впустую. А кто захочет, чтобы его биография оказались ничего не стоящей?
Как нас обманывают?
Минчан и гостей города часто обманывают. Например, построили в Минске отель "Европа" - не в том месте, где он исторически находился, не в том виде, не из тех материалов и не в том масштабе. Нас обманывают, говорит Хоревский, когда выдают новостройки за памятники.- Это диверсификация истории и подмена понятий, - говорит он. - Еще один пример - Линия Сталина, которая строилась в 1932 году против Польши. Где была граница СССР в 1941 году? Нам выдают за правду то, что не является ею.
Что делать, чтобы вернуть Минск?
Во-первых, считает Хоревский, надо почтить места массовых захоронений.- Это немедленно и неоспоримо. Чтобы люди знали, где лежат умершие. Там по крайней мере не будут выгуливать собак. Знание, надеюсь, будет формировать среду и дисциплинировать живых. Память об этом заставит смотреть другими глазами на историю. Нельзя ставить казино на месте, где похоронены тысячи людей, как в случае территории у стадиона "Динамо".
Важно сохранить ландшафт. Вот пример - огромный белый дом на Немиге, который разделяет исторический центр - Раковскую и Немигу. Если бы его не было, в историческом районе сложилось бы совсем другое окружение. В Минске до сих пор есть церкви, которые реально восстановить по снимкам, чертежам.
Каменный недостроенный храм, который находится на территории Замчища, не имеет аналогов в мире. Стены высотой до трех метров, но купол на храм так и не поставили. Известно, что саркофаги, которые находятся в храме, относятся к дохристианской традиции. Планируется властями города восстановить недостроенную церковь XII века.
Но Хоревский считает, что лучше не трогать духов, не будить их.
- Раскопать храм, где были могилы, саркофаги. Ради чего? Памятники не существуют сами по себе. Памятник дается только нашим сознанием. Нам нужна гуманизация среды. В центре Минска сейчас негде пройтись, не то, что почитать газету на скамейке. Не та атмосфера. Разве что сиди и дыши выхлопными газами, - подводит пессимистичный итог беседе Хоревский.