Sunday, May 15, 2011

Галынка, сядзіба Вяндорфаў

Поездка была 15 мая 2011

Голынка. Место, где ждали невернувшихся с русско-японской 1905, и Первой мировой войн

Месца, дзе чакалi не вярнуўшхся з вайны сваiх блiзкiх з руска-японской вайны, з першай сусветнай

Месца, дзе чакалi не вярнуўшхся з вайны сваiх блiзкiх з руска-японской вайны, з першай сусветнай


Голынка. Кладбище и церковь святых Петра и Павла

Голынка. Кладбище и церковь святых Петра и Павла

Голынка. Церковь святых Петра и Павла

Церковь святых Петра и Павла

Охранная табличка церкви

Рэспублiка Беларусь
Гiсторыка-культурная
каштоўнасць
Царква
святых апосталаў
Пятра i Павла
1788 г.
Прычыненне шкоды
караецца
па закону
Рэспублiка Беларусь
Гiсторыка-культурная
каштоўнасць
Царква
святых апосталаў
Пятра i Павла
1788 г.
Прычыненне шкоды
караецца
па закону

Голынка. Кладбище

Кладбище в Голынке
На кладбище были высокохудожественные памятники, с настоящими картинами
Кладбище в Голынке

Голынка. Печь-буржуйка на кладбище

Голынка. Печь-буржуйка на кладбище

Голынка, усадьба Вендорфов. Католическая часовня

Голынка, усадьба Вендорфов. Католическая часовня
Построена в 1809 году.

Охранная табличка часовни

Рэспублiка Беларусь. Гiсторыка-культурная каштоўнасць. Фрагменты сядзiбна-паркавага комплексу. Другая палова XVIII ст. Прычыненне шкоды караецца па закону Рэспублiка Беларусь. Гiсторыка-культурная каштоўнасць. Фрагменты сядзiбна-паркавага комплексу. Другая палова XVIII ст. Прычыненне шкоды караецца па закону."

Внутри часовни

Голынка, усадьба Вендорфов. Католическая часовня. Внутри часовни

Голынка. Амбар-голубятня Вендорфов

Голынка. Амбар-голубятня Вендорфов
Построена в 1811 году.

Голынка. Фундамент усадьбы Вендорфов

Голынка. Фундамент усадьбы Вендорфов
Усадьба построена в XIX веке, разрушена в 1939 после "освободительного похода" Советской Россией.

Голынка. Фрагменты погреба усадьбы Вендорфов

Голынка. Фрагменты погреба усадьбы Вендорфов

Голынка. Братская могила с Великой отечественной войны

Голынка. Братская могила с  Великой отечественной войны
Находится у дороги Н8482

Saturday, May 14, 2011

Рагнарадзi, Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч
Словы паўночных паданняў
Годы амаль што згладзiлi;
Словы прароцтва змрочнага,
Як ф'ёрдау начных берагi:
"Настане апошнi дзень -
Бiтва пры Рагнарадзi,
Ў якой загiнуць героi,
Ў якой загiнуць багi.
Будуць бiцца да смерцi,
Рыкам поўнячы горла,
Ў полi жалезным лягуць
Апошняй данiнай мячам.
Не будзе нi пекла, нi рая,
Загiнуць душы памёрлых,
А час зжуе iх даспехi,
А потым скончыцца сам
Годы мае,
Як строфы,
Строяцца ў моцным парадзе.
Лёс чакае няўхільны,
Просты, як хлеб і свінец.
Чакаю майго Рагнарадзі,
Чакаю майго Рагнарадзі,
Чакаю майго Рагнарадзі,
I мне не страшны канец.
Быў змагаром суровым,
Ворагам быў сталёвым,
Рыцарам чалавечнасцi
Над прорвай страшных баёў.
Я не ўцякаў нiколi
Ў вечнай бiтве за волю,
Браў тое, што мне належала,
I тое, што не маё.
Меў я толькi радзiму:
Пушчы, палеткi, вежы,
Ясную песню жаўранка
Ў моры надрэчных траў.
Песня мне не належала,
Голас мне не належаў,
Слова мне не належала, -
I ўсё я ў змаганні ўзяў.
Бронзай гучала зброя,
Срэбрам звiнела слова.
Зброяй i песняй такою
Здолеў я ўсё узяць,
I толькi не ўзяў адзiнага,
Маёй адзiнай любовi,
Смерцю ўзятай любовi.
Не мог у руках затрымаць.
Вазьмi сабе ружы тугi маёй,
Пакiнь мне крывавыя макi,
Тыя, што на магiлах
Забiтых байцоў гараць.
Бывай, мой далёкi бераг.
Шчасце апошняе, дзякуй!
Няма забыцця на свеце,
I не ў ложку мне памiраць.
Я не плямiў нiколi
Рукi бязвiннай крывёю,
Не плямiў маною песню
I словам здраднiцкiм - рот.
Я воiнам быў нястомным
З жорсткасцю i хлуснёю,
I без забрала, да смерцi
Бiўся за просты народ.
Я ведаю: я загiну,
Загiну i не ўваскрэсну,
I ўсё ж за народы змагацца
Пакiну кагорты свае,
I будуць магутнымі словы,
I пераможнымі - песні,
Нават тады, калі прахам
Стануць косцi мае.
Такiя байцы не ўцякуць,
Такія сябры не здрадзяць,
Добрыя, як паветра,
Надзейныя, як свiнец.
А потым настане бітва,
Бітва пры Рагнарадзі,
I чалавецтву старому
Прыйдзе паўсюль канец.
Гэта будзе, напэўна,
Ранiцай яснага мая,
Тады з не крывёю паэты
Параўноўваць будуць зару.
Зброя не будзе патрэбнай -
I людзі яе зламаюць,
Героi не будуць патрэбны -
I ў бітве апошняй памруць.
I лёсам нашчадкаў будуць
Толькі кахання раны,
I толькі аднойчы мужчына
Пралье жыватворную кроў,
I шчасце будзе нясцерпным,
Бы ад сліцця з каханай,
Толькі не два імгненні,
А тысячы тысяч вякоў.
Пралескі спакойна будуць
Квітнець на светлым прадвесні,
А дзеці - гуляць жалудамі
Пасаджаных намі дубоў,
I людзям не будуць патрэбны
Мае iржавыя песнi,
I людзям не будуць патрэбны
Мой боль і мая любоў...
Думы мае загiнуць,
Думы гневу i радасцi,
Народжаныя ў пакутах
Тысяч бяссонных начэй.
Прыйдзi, маё Рагнарадзi,
Прыйдзi, маё Рагнарадзi,
Няхай забыццё, Рагнарадзi.
Прыходзь.
Наступай.
Хутчэй...

Thursday, May 12, 2011

Іван Луцкевіч

Сэрыя работ пад назвай "Выбітныя сыны Беларусі", аўтарства нейкага Dream, вулічнага мастака
Иван Луцкевич
Іван Луцкевіч (Ян Герман Луцкевіч) гербу "Навіна" (9 чэрвеня 1881, Шаўлі Ковенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 20 жніўня 1919, Закапанэ, Польшча).
Псэўданімы: Ян Міхальчык, Нашанівец, Шчасны, Palissander — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, публіцыст, археоляг.
Пачынальнік беларускага нацыянальнага руху. Брат Антона Луцкевіча.
Адшукаў святую для мусульман кнігу, напісаную па-беларуску, "Аль-Кітаб".
З Вацлавам Ластоўскім быў фундатарам кнігі Максіма Багдановіча "Вянок".
З братам Антонам быў адным з заснавальнікаў першай у Вільні масонскай ложы "Лучнасьць"