Wednesday, September 18, 2013

Налібацкая пушча каля вёскі Забор'е

Налибокская пуща у деревни Заборье. Лесной перекресток
Налибокская пуща у деревни Заборье
Налибокская пуща. Дорога у деревни Заборье

Налибокская пуща. У деревни Заборье. Мост через канал

Налибокская пуща. У деревни Заборье. Мост через канал

Деревня Заборье

Налибокская пуща. Деревня Заборье
З успамінаў Солтана Аляксандра Іосіфавіча (аперацыя "Герман" у жніўні 1943 года):

"Было гэта летам 1943. Дзень быў пагодны. Раптам бачым, як з боку в.Камень у Забор’е едуць нямецкія машыны з салдатамі.
Вёску ачапілі і пачалі падпальваць хаты. А паколькі наша хата стаяла, ды і цяпер стаіць, першай ад лесу , то з яе і пачалі. Мы нічога не паспелі вынесці з хаты, ды і , папраўдзе кажучы, пасля папярэдніх ваенных пажараў асаблівай маёмасці ў нас і не было.
Людзей сабралі ў гурт і хацелі гнаць праз Пятрылавічы і Цеснавую на Стоўбцы. Але не памятую па якой прычыне. Можа з-за таго, што Пятрылавічы ўжо гарэлі і прайсці праз іх было ужо не магчыма, ці-то над Забор’ем праляцеў самалёт і скінуў загад. Але нас пагналі праз Камень на Івянец. Па дарозе да нас далучылі жыхароў в. Пятрылавічы. У Івянцы нас пагрузілі на аўтамашыны і павезлі праз Мінск у Барысаўскі раён, в. Малое Залужжа.
Дарослыя капалі торф. А мы, малыя, проста сядзелі ў бараках.
Праз некаторы час нас вярнулі дадому, паколькі не было каму збіраць ураджай і здаваць прадукты на сельгаснарыхтоўкі. Паколькі вёска была спалена нас пасялілі ў Івянцы, на тэрыторыі былога гета. Праз некаторы час мы выкапалі ў Забор’і зямлянку і пераехалі туды жыць."

No comments:

Post a Comment