Wednesday, February 1, 2017

Зваяваным

Спіце ўсе тыя, што праўды па свеце шукалі
I, не здабыўшы, ў дамоўкі без часу сышлі...
Граззю ў вас кідалі, вольна дыхнуць не давалі...
Хай жа пацешацца: ўжо вы спачылі ў зямлі...

Гулка нясецца стогн лесу ў начныя пацёмкі,
Плача-галосіць у коміне вецер глухі...
Спіце вы, слаўныя гора і працы патомкі,
Хутка над вамі распалім памінкаў агні!

Мала вас, мала было паміж цёмнымі намі;
Сільны яшчэ быў наш блуд і туман кругом нас!
Вы, перамогшы усё, узняліся арламі,
Бліскам былі нам, тым бліскам, што гас і не згас.

Грозна нясліся магутныя вашыя клікі;
Нават каменныя душы скідалі свой сон;
Радасцю дзіўнай звінеў ваш край бедны, вялікі...
Сіл не хапала... запеў пахаронны вам звон.

Свежыя наспы мураўка яшчэ не пакрыла,
Жвір толькі свеціцца, змыты сцюдзёным дажджом...
Спіце! Мы вашых навек не забудзем магілаў;
Збуджаны вамі, мы ўскрэслі, мы больш не заснём!

Янка Купала, Дарэвалюцыйныя вершы, 1909

Thursday, December 1, 2016

Подъ словомъ Литвы разумѣются два разныхъ племени

Подъ словомъ Литвы разумѣются два разныхъ племени, именно
1) Литва означаетъ Великое Княжество Литовское въ наибольшемъ его распространеніи. А какъ собственная Литва, говорящая своимъ особеннымъ языкомъ, составляла самую малую часть народонаселенія: то подъ Литвою разумѣли Россіянъ, или Русиновъ Великаго Княжества Литовскаго;
2) Литва — народъ отличнаго отъ Славянъ племени, говорящій языкомъ недовѣдомаго происхожденія и извѣстный въ Виленской губерніи подъ именемъ Жмуди.

"Русскіе простонародные праздники и суевѣрные обряды" (Москва. 1837), вып. 1

Monday, November 21, 2016

Менск. Памятны валун пра вёску Бараноўшчына

У пачатку XIX стагоддзя
на гэтым месцы з'явіўся фальварак,
што пазней стащ вёскай Бараноўшчына,
у якой налічвалася больш
за сотню дамоў
[Даўжыня вёскі складала 1,5 кілометра
у межах сучасных вуліц
Цімашенкі і Лабанка]
Вёска Бараноўшчына была
знесена пры будаўніцстве
мікрараёнаў
Захад і Кунцаўшчына.
У пачатку XIX стагоддзя
на гэтым месцы з'явіўся фальварак,
што пазней стащ вёскай Бараноўшчына,
у якой налічвалася больш
за сотню дамоў
[Даўжыня вёскі складала 1,5 кілометра
у межах сучасных вуліц
Цімашенкі і Лабанка]
Вёска Бараноўшчына была
знесена пры будаўніцстве
мікрараёнаў
Захад і Кунцаўшчына.